Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Кніга пра Барысаў
За ўсе папярэднія гады пра Барысаў напісана 4 кнігі. У іх у папулярнай форме распавядаецца пра горад у старажытнасьці, пра асноўныя пэрыяды яго разьвіцьця, пра адметныя гістарычныя падзеі, пра выдатных людзей - жыхароў гораду.

У рамках падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 900-годзьдзя гораду па ініцыятыве гарадзкога выканаўчага камітэту прадпрымаецца спроба выдаць салідную навуковую працу "Барысаў" у выдавецтве "Беларуская энцыкляпэдыя"

Да напісаньня кнігі прыцягнутыя як аўтарытэтныя гісторыкі, так і мясцовыя краязнаўцы. Сярод іх Г. Штыхаў, Р. Лянькевіч, І. Белы, М. Мацельскі, Ж. Гілевіч, Н. Раховіч.

Плянуецца, што кніга будзе выдадзеная ў аб'ёме 200 старонак накладам у 5000 асобнікаў.

І. Белы
Сайт управляется системой uCoz